Жыхар Мінска спрабаваў збегчы ў Латвію

Жыхар Мінска спрабаваў збегчы ў Латвію. П'янага 30-гадовага мужчыну беларускія памежнікі затрымалі 13 траўня ў Браслаўскім раёне побач з мяжой. Разам з ім быў мясцовы жыхар, які выступаў у ролі правадніка.
Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мінчук быў пад следствам за рабаванне. Перспектыва трапіць у папраўчую калонію яго не радавала і ён вырашыў, каб пазбегнуць адказнасці, нелегальна перабрацца ў Еўрасаюз. За спробу незаконна перайсці мяжу мужчыну аштрафавалі на 245 рублёў. Памежнікі перадалі парушальніка міліцыі. Што да 78-гадовага правадніка, то яму пагражае значна большы штраф — да 2450 рублёў.

Здымак з архіву. Фота: http://gpk.gov.by