На межах Беларусі з краінамі ЕС зніклі аўтамабільныя чэргі

Памежны пункт пропуску "Брэст"

Памежны пункт пропуску "Брэст" / sb.by

На межах Беларусі зранку 1 кастрычніка цалкам адсутнічаюць чэргі на выезд у краіны Еўрасаюза.

Па стане на 8-ю гадзіну раніцы ў пунктах пропуску на выезд у Польшчу, Літву і Латвію няма ніводнага легкавога аўтамабіля і аўтобуса.

Яшчэ нядаўна вялізныя чэргі стаялі на выезд у Польшчу праз памежны пункт "Брэст" — гэта адзіны памежны пераход, праз які можна трапіць у ЕС на аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Апоўначы 30 верасня чарга ў гэтым пункце складала 665 аўтамабіляў, але за мінулыя суткі яна пастаянна скарачалася. Апоўначы 1 кастрычніка сваёй чаргі чакалі толькі 50 машын, а каля 2-й гадзіны ночы чарга знікла зусім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.