Пра “Арэшнік”, АЭС і “няўпэўнены кансэнсус” на польска-беларускай мяжы — эфір

Валерый Карбалевіч
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервінскі патлумачыў рашэнне ўраду краіны аб аднаўленні з 25 верасня працы памежных пераходаў з Беларуссю тым, што па заканчэнні вучэнняў “Захад-2025” сітуацыя на беларуска-польскай мяжы “нармалізуецца, вяртаецца да такога няўпэўненага кансэнсусу”. Хоць, прызнаецца міністр, бяспечнай гэтую сітуацыю назваць па-ранейшаму нельга. Дарэчы, падчас сваёй сустрэчы з Пуціным 26 верасня, Лукашэнка ўздымаў пытанне “турыстаў з усходу і поўдня”, якія праз Расію трапляюць на беларуска-польскую мяжу. І прасіў паспрыяць вырашэнню гэтага пытання. Адначасова міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў на Генасамблеі ААН палохаў усіх “Арэшнікам”, які ўжо “на шляху ў Беларусь”.
Што не так з марамі Лукашэнкі пабудаваць у Беларусі другую АЭС і чым гэта небяспечна для будучыні краіны? Ці даедзе нарэшце да Беларусі разрэкламаваны “Арэшнік” і каму ён тут больш патрэбны — Лукашэнку ці Пуціну? Ці захоча Пуцін дапамагчы Лукашэнку вырашыць пытанне нелегальных мігрантаў на мяжы з Польшчай і як доўга пратрымаецца “няўпэўнены кансэнсус” на польска-беларускай мяжы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.