Жыхар Буда-Кашалёўскага раёна забіў роднага брата і яго сужыцельку

Як паведамляе БелаПАН, увечары 14 траўня мужчына ў сябе дома пасварыўся з братам і яго сужыцелькай. Ён пачаў біць абоіх сякерай і драўлянай палкай. Ад атрыманых пашкоджанняў пацярпелыя памерлі на месцы здарэння.



Паводле асноўнай версіі следства, матывам злачынства сталі асабістыя непрыязныя адносіны жыхароў адной хаты. Яны неаднаразова канфліктавалі. У 2011 годзе, дарэчы, абвінавачанага судзілі за наўмыснае прычыненне сужыцельцы брата лёгкага целавага пашкоджання.



Фота — severinform.ru