Журналісты распавялі, як Расія абыходзіць эмбарга на нафту
Здабыча нафты
Журналісты The Wall Street Journal выявілі схему, якая дазваляе расійскім нафтавым кампаніям экспартаваць сыравіну ў абыход заходніх санкцый. Схема гранічна простая, і ў ёй замяшаная краіна Балтыі.
Расійская нафта загружаецца на танкеры па адрасе "невядомы пункт прызначэння". Далей яна перапампоўваецца на буйнейшыя танкеры, дзе змешваецца з іншай нафтай, ператвараючыся ў "латвійскую сумесь" і "туркменскую сумесь". Гэтая сыравіна санкцыямі ўжо не абкладаецца, бо юрыдычна ўжо не з'яўляецца расійскай.
WSJ піша, што па падобнай схеме абыходзяць санкцыі Іран і Венесуэла. ЗША забаранілі купляць іх нафту шэрагу найбуйнейшых краін-спажыўцоў. Але "змяшаны" сорт ужо не лічыцца іранскай ці венесуэльскай нафтай.
З моманту ўварвання ва Украіну 11 млн барэляў расійскай нафты былі загружаныя на танкеры па такой схеме. Да вайны аб'ём паставак па такой схеме быў нулявым.