Журналісту і гульцу "Крумкачоў" Аляксандру Івуліну выстаўлена абвінавачванне
Спартыўнаму журналісту, блогеру і футбалісту "Крумкачоў" Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачванне па артыкуле "Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на два месяцы.