Журналістка страціла прытомнасць у жывым эфіры падчас інтэрв'ю з міністрам

Журналістка тэлеканала "Россия 24" Дар'я Казлова страціла прытомнасць у жывым эфіры падчас інтэрв'ю з міністрам прамысловасці і гандлю РФ Дзянісам Мансуравым. Спачатку яна пачала павольна гаварыць, а пасля ўпала. Міністр спрабаваў яе падхапіць.
Цяпер Казлова адчувае сябе нармальна. Пра прычыну здарэння не паведамляецца.