"Яны знявечылі маю прамову": Трамп пагражае судом BBC
Дональд Трамп / AP Photo
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што лічыць сваім "абавязацельствам" падаць у суд на BBC праз тое, як быў змантаваны фрагмент ягонай прамовы ў дакументальным фільме Panorama. Са слоў Трампа, ягоны выступ 6 студзеня 2021 года быў "знявечаны", а падача матэрыялу "ўвяла гледачоў у зман". Гэта першая публічная заява Трампа па гэтым пытанні пасля таго, як яго юрысты накіравалі BBC ліст з пагрозай судовага пазову на $1 млрд, калі карпарацыя не апублікуе абвяржэнне, не прынясе выбачэнняў і не кампенсуе шкоду. Прадстаўнік BBC заявіў, што ліст знаходзіцца на разглядзе і адказ будзе дадзены "ў належны час".
У інтэрв'ю Fox News Трамп падкрэсліў, што гаворка была "выдатнай і заспакаяльнай", а мантаж зрабіў яе "радыкальнай".
Ён дадаў: "Яны фактычна змянілі маю прамову 6 студзеня. Тое, што яны зрабілі, было даволі неверагодна". На пытанне аб судовым пазове прэзідэнт адзначыў, што ў яго ёсць "абавязацельства" дзейнічаць, каб не дапускаць падобныя сітуацыі.
Раней старшыня BBC Самір Шах ужо выбачаўся за "памылку ў меркаваньні" адносна мантажу.
Ліст ад юрыстаў Трампа быў атрыманы BBC ў нядзелю і патрабуе поўнага і сумленнага абвяржэння, выбачэнняў і "належнай кампенсацыі" прэзідэнту. Карпарацыя павінна даць адказ да 22:00 па Грынвічы ў пятніцу. Калі пазоў будзе пададзены ў Фларыдзе, Трампу таксама прыйдзецца даказаць, што дакументальны фільм Panorama быў даступны там; на дадзены момант няма дадзеных, што фільм паказваўся ў ЗША.