Журналіст Кірыл Пазняк затрыманы ў Беларусі

Кірыл Пазняк / Скрыншот з відэа з сацсетак
У Беларусі затрыманы журналіст Кірыл Пазняк. Пра гэта паведамляе @pozirkonline.
Кірыл Пазняк прызнаны датычным да новага "экстрэмісцкага фарміравання"— YouTube-каналу "Платформа 375". У 2021-2022 гадах там правялі некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, якія з'ехалі з Беларусі.
Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка і Юрыя Цераха (з Мінска), а таксама Алега Талерчыка і Дзяніса Дудзінскага (з Варшавы).
Канал “Платформа 375“ зарэгістраваны ў красавіку 2021 года, мае 4,05 тыс. падпісчыкаў і 3,41 млн праглядаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.