Журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна этапавалі ў Баранавічы
Аляксандр Івулін / Фэйсбук
Журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна перавезлі з Мінска ў баранавіцкі СІЗА, паведамляюць праваабаронцы.
Івуліна асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму (менавіта такое пакаранне і папрасіў пракурор). Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — за ўдзел у вулічных пратэстах 2020 года. Крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Сяргей Шаціла).
Пасля прысуду Аляксандр Івулін падаў апеляцыйную скаргу, прысуд суда ў дзеянне не ўступіў.