Журналіста Чудзянцова этапавалі з Брэста ў Мінск

З Брэста ў Мінск этапавалі журналіста Уладзіміра Чудзянцова. Пра гэта журналістам Радыё "Свабода" сказаў адвакат Аляксандар Галіеў.
"Аб прычынах паведаміць нічога не магу. Больш падрабязную інфармацыю буду ведаць на працягу некалькіх дзён", — дадаў адвакат.
Супраць Чудзянцова расследуюцца дзве крымінальныя справы — за наркотыкі і сексуальныя дзеянні з непаўналетнімі.
46-гадовага Чудзянцова затрымалі 21 лістапада 2019 года, калі ён ехаў у Польшчу. Паведамлялася, што пры ім знайшлі наркатычныя рэчывы. Чудзянцоў дапамагаў яму з кантэнтам для Telegram-канала і ў стварэнні фільма "Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы".
Праз нейкі час пасля затрымання на Чудзянцова пачалі справу за сексуальныя дзеянні з непаўналетнімі. Падставай стала публікацыя ў "Нашай Ніве".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.