Журналіст і фатограф Іван Мураўёў стаў фігурантам крымінальнай справы
Журналіст, фатограф, уласнік "Кальянай №1" Іван Мураўёў стаў фігурантам крымінальнай справы. Пра гэта паведамляе Беларуская рада культуры. Справу распачалі па артыкуле 361-1. Гэта "ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання". Яму пагражае абмежаванне волі да 4 гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.
Пра затрыманне Мураўёва стала вядома 1 верасня. Супрацоўнікі Следчага камітэта з'явіліся да яго на працу.
У 2020-м Іван Мураўёў паспеў пабываць на сутках — стаў выпадковай ахвярай выцягвання сілавікамі людзей з машын.