Журналіст Еўрарадыё чытае Рашэтнікаву вершы Пушкіна пра Міцкевіча

Журналіст Еўрарадыё чытае Рашэтнікаву вершы Пушкіна пра Міцкевіча

22 снежня ў МЗС Беларусі выклікалі дарадцу амбасады Расіі. Нагодай для гэтага сталі заявы дырэктара Федэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы "Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў" Леаніда Рашэтнікава на адрас Беларусі. Ён заявіў, што беларускую мову прыдумалі ў 1926 годзе, а сама Беларусь з'яўляецца "гістарычнай часткай вялікай Расіі".

Карэспандэнт Еўрарадыё звярнуўся па каментар да Леаніда Рашэтнікава і пацікавіўся, чаму ён супрацьпастаўляе Міцкевіча і Пушкіна.

— Міцкевіч і Пушкін былі таварышамі, кажучы сучаснай мовай. І Пушкін нават пісаў пра Міцкевіча: "Он вдохновлён был свыше и свысока взирал на жизнь".

— Ёсць ранні Пушкін, які падтрымліваў дзекабрыстаў. Ёсць больш позні Пушкін, адданы Мікалаю Першаму, ідэі манархіі, ідэі праваслаўнай царквы. Чалавек мяняецца. У маладыя гады ён напісаў пра Міцкевіча. Міцкевіч пісаў вельмі брудныя вершы пра Расію, пра рускі народ. Мы таксама гэта ведаем. Я нічога не супрацьпастаўляю.