Гучныя адстаўкі ў Каардынацыйнай радзе і будучыня палітвязняў. Эфір з Мацкевіч

Святлана Мацкевіч

Святлана Мацкевіч / Еўрарадыё

У Каардынацыйнай радзе — чарговыя перамены. Пасля адстаўкі Станіславы Гліннік пасада віцэ-спікера арганізацыі стала вакантнай. Слуханні кандыдатаў і выбары новага віцэ-спікера адбудуцца ўжо на гэтым тыдні — з 23 па 24 верасня.

Тым часам у сувязі з прызначэннем на пасаду дарадцы ў Офісе Святланы Ціханоўскай падаў у адстаўку кіраўнік камісіі па адукацыі і навуцы КР Павел Церашковіч. Хто зойме ягонае месца, пакуль невядома.

Не сціхае скандал і вакол знікнення дэлегаткі КР Вольгі Карпушонак. Прадстаўнікі фракцыі “Хопіць Баяцца”, якія ўпэўнены, што яна знаходзіцца пад ціскам, адклікалі яе з усіх камісій.

У выніку ўсіх гэтых (і не толькі) гісторый, узнікае пытанне: ці вытрымае Каардынацыйная рада выпрабаванне часам і ці застанецца сапраўднай пляцоўкай для дыялогу і рашэнняў?

Але самая галоўная навіна апошніх тыдняў — гэта, вядома, вызваленне палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву. Ці гатовыя за мяжой да сустрэчы большай колькасці рэпрэсаваных беларусаў? Як быць з рэабілітацыяй гэтых людзей? Як размяркоўваецца фінансавая дапамога паміж вызваленнымі і ці хапае магчымасцяў для рэабілітацыі?

Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем са Святланай Мацкевіч — сяброўкай Каардынацыйнай рады, адной з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў і жонкай вызваленнага філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Эфір пачнецца а 12-й па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.