На латвійскай мяжы ўтварылася чарга з аўтобусаў на ўезд у Беларусь

Аўтобусы на латвійска-беларускай мяжы

Аўтобусы на латвійска-беларускай мяжы / Onliner

Чарга з турыстычных аўтобусаў утварылася на беларуска-латвійскай мяжы на ўезд у Беларусь. Людзі, якія прыехалі на мяжу ўвечары ў нядзелю, яшчэ і зранку ў панядзелак не здолелі трапіць у нашу краіну. Пра гэта піша Onlíner са спасылкай на сваіх чытачоў.

"Мы прыехалі на мяжу ўчора ўа 18:30. Да 8:30 сітуацыя не змянілася: стаім дагэтуль на латвійскім баку. Умоваў няма ніякіх: прыбіральняў няма, людзі ходзяць у лес. Дакладней, хадзілі: цяпер памежнікі і гэта забараняюць — пагражаюць штрафам", расказала журналістам адна з жанчын.

Паводле яе, іх аўтобус ўвечары ў нядзелю станавіўся ў чаргу дзясятым. Зранку ў панядзелак ён стаіць чацвёртым. Гэта значыць, прыкладна за 10 гадзін латвійскую мяжу прайшлі 6 аўтобусаў.

Жанчына кажа, што выязджала ў Польшчу праз Тэрэспаль 11 верасня, калі беларуска-польская мяжа яшчэ была адкрытая. Вяртацца даводзіцца праз Латвію.

Рашэнне пра закрыццё мяжы з 12 верасня прыняў польскі ўрад. Гэта было патлумачана беларуска-расійскіімі вайсковымі вучэннямі "Захад-2025". Разам з тым Польшча не назвала дату адкрыцця мяжы. Афіцыйная Варшава заявіла, што адкрые мяжу толькі пасля таго, як пераканаецца ў поўным аднаўленні бяспекі. Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі паведаміў, што прасіў кітайскага калегу Ван І націснуць на Маскву, каб рэжым Лукашэнкі спыніў правакацыі на мяжы.

На латвійскай мяжы ўтварылася чарга з аўтобусаў на ўезд у Беларусь
Аўтобусы на латвійска-беларускай мяжы / Onliner
На латвійскай мяжы ўтварылася чарга з аўтобусаў на ўезд у Беларусь
Аўтобусы на латвійска-беларускай мяжы / Onliner

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.