"Дразды" вярнуліся на сцэну пасля ідэалагічнай забароны

"Дразды" ў Гомелі

"Дразды" ў Гомелі / newsgomel.by

"Дразды" вярнуліся на сцэну. Гурт ледзь не распаўся праз залішнюю ўвагу з боку ідэолагаў але вось, на мінулых выходных выступіў на Дне горада ў Гомелі, а на гэтых на абласных "Дажынках" у Ваўкавыску.

"Драздам" дасталося за тое, што "пераабуваліся" ў 2020 годзе то быццам бы падтрымалі пратэсты супраць Лукашэнкі, то перадумалі. А таксама за радок "Сыходзь хутчэй, стары" з песні пра Каляды. Прэтэнзіі выглядалі абсурднымі, але дайшло да поўнай забароны.

Пазней музыкам усё ж дазволілі выступаць. З адной умовай пакуль што не ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.