Пра зачыненыя межы, інтарэс Кітая, лёс Пачобута і ўчынак Статкевіча — эфір

Юры Дракахруст
Учынак палітвязня Міколы Статкевіча, які адмовіўся пакідаць Беларусь і застаўся на радзіме, працягваюць абмяркоўваць і асэнсоўваць па сёння. Нават нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч не абыйшла ўвагай гэтую тэму і магчымыя наступствы рашэння Статкевіча. Але не менш важнае і тое, дзе палітык сёння. Пакуль гучалі толькі намёкі. Але калі арыентавацца на выказванні не толькі Лукашэнкі, але і яго прапагандыста Пуставога, то Статкевіча вярнулі ў турму. Чаму так — тут у Пуставога тлумачэнне хоць і папуліскае, але пустое з пункту гледжання логікі. Але чаго чакаць ад прапагандыста… Што ж да яшчэ адной тэмы, якая не першы тыдзень хвалюе шмат якіх геапалітычных гульцоў, то гэта, безумоўна, зачыненая Польшчай мяжа з Беларуссю.
Як учынак Статкевіча ўплывае на беларускае грамадства і палітыку і якое дычыненне да яго ўчынку маюць аўталаўкі ў аддаленых вёсках? Ці здолее Кітай дамагчыся аднаўлення працы памежных пераходаў на беларуска-польскай мяжы і чаму ў выпадку з Пачобутам і Калеснікавай рэжыму нібыта патрэбная іх згода на выезд з краіны? Ці існуюць моманты, калі інтарэсы рэжыма і яго апанентаў супадаюць і ці ацэніць гэты феномен Лукашэнка і яго прыхільнікі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.