Не мяжой дык яблыкамі: што за ворагі падвышаюць інфляцыю ў Беларусі — эфір

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Як даўно вядома, санкцыі, якія б яны ні былі, ні на Беларусь, ні на Расію не ўплываюць. І таму Мінск з Масквой толькі (па словах прапагандыстаў) смяюцца над тымі пакетамі санкцый, якія прыдумляюць у "брусэльскім абкаме". Тое ж і з зачыненай па рашэнні Варшавы мяжой з Беларуссю. Але чамусьці спачатку міністр замежных спраў Кітая едзе ў Варшаву абмяркоўваць гэтую зачыненую мяжу, а следам у Мінск прылятае чалец Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая Лі Сі. І гэтым разам без абмеркавання сітуацыі на мяжы найхутчэй не абыдзецца. Да ўсяго: а як жа пры зачыненай мяжы ў беларускія крамы завозіць польскія яблыкі?!
Па кім найперш б’е зачыненая мяжа і пры чым тут Кітай? Ці ўплывае сітуацыя на беларуска-польскай мяжы на дабрабыт беларусаў і што ізноў не так з інфляцыяй у нашай краіне? Чаму ўжо зараз пачаліся размовы пра недахоп у беларускіх крамах яблыкаў і пры чым тут Польшча ды планы Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак", эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.