Патрыёты за мяжой і за кратамі — ці ёсць сэнс? Эфір з Ларысай Шчыраковай

Ларыса Шчыракова / svaboda.org
У гасцях Еўрарадыё — Ларыса Шчыракова. Больш за тры гады былая журналістка правяла за кратамі, а ў верасні гэтага года апынулася сярод 52 палітвязняў, якіх адправілі ў ў Літву пасля здзелкі Лукашэнкі і Трампа.
— Яны вывозяць патрыётаў. Што будзе з краінай? — паспеў пракаментаваць гэты “кантракт” палітык Мікола Статкевіч, які таксама быў ў спісе, але вярнуўся у Беларусь, так і не даехаўшы да Вільні.
Родныя дагэтуль не ведаюць, дзе ён і што з ім.
Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га. На волі, акрамя іншых блізкіх, сяброў ды калег, яе чакаў сын-падлетак. Цяпер беларуска ў бяспецы, але за ёй — цяжкі шлях праз СІЗА, судовыя працэсы, калонія ды страты, якія немагчыма вымерыць.
У жывым эфіры Еўрарадыё Ларыса распавядае пра жыццё ў няволі і дзеліцца думкамі пра лёс беларусак, якіх схіляюць да выдварэння з краіны.
Як там нашыя Маша Калеснікава, Каця Андрэева, Марына Золатава?..
Ці можна заставацца патрыётам сваёй Бацькаўшчыны за мяжой і якая карысць ад патрыятызму ў няволі? Што робіць шчаслівымі і што раздражняе палітвязняў, якіх сустрэлі “так” ці “не так”? Ці ёсць жаданне перачытаць усе навіны за апошнія некалькі гадоў, каб быць у курсе падзей, ці лепей пачаць жыццё з чыстай старонкі?
Эфір пачнецца а 15-й па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.