У Мінску прызначылі новага галоўнага ідэолага замест Чамаданавай
Аляксандр Лук'янаў / фота з архіву Лук'янава
У Мінску новы галоўны ідэолаг. На змену Вользе Чамаданавай, якая ўзначаліла партыю "Белая Русь", прыйшоў кіраўнік БРСМ Аляксандр Лук'янаў.
Лук'янаву 36 гадоў, ён родам з Магілёва. Да БРСМ рабіў кар'еру ў структуры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У чэрвені 2024 года функцыянер трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Тады Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі назвалі "адным з асноўных удзельнікаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь".