Збройны барон-4: што хаваюць на закінутым вайсковым аб’екце пад Мінскам — эфір

Уладзімір Жыгар

Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё

Як стала вядома расследвальнікам з BELPOL, на месцы закінутага вайсковага аб’екта ў 60 кіламетрах ад Мінска актыўна вядуцца будаўнічыя работы. Але не для размяшчэння распіяранага расійскага “Арэшніка” рыхтуецца палігон. Паводле атрыманай інфармацыі, там будуецца чарговы завод па вырабе ўзбраення.

Якім чынам BELPOL атрымаў інфармацыю, датычную работ, што вядуцца на аб’екце пад Мінскам і ці можна гэтым дакументам давяраць? Як даўно было прынятае рашэнне аб будаўніцтве і якія структуры стаяць за ім? Як атрыманая інфармацыя паўплывае на стаўленне да рэжыму з боку заходніх краін і ці стануць перамовы Мінска з Вашынгтонам пачаткам адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 16:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.