Палітвязні: ад радасці да разборак і скандалаў вакол вызвалення — эфір
Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
Вызваленні палітвязняў сталі галоўнай навіной і галоўнай радасцю 2025 года. Але і не абыйшлося без… спрэчак вакол гэтых падзей. Пачынаючы з таго, хто больш зрабіў для таго, каб гэтыя вызваленні адбыліся, абвінавачанняў іншых у тым, што яны працэсу перашкаджалі, і завяршаючы (спадзяюся) спрэчкамі вакол дастатковасці ці недастатковасці аказанай вызваленым дапамогі і “зацягваннем” іх на прэс-канферэнцыі. Тым не менш, спадзевы на тое, што працэс вызвалення не спыніцца, застаюцца ва ўсіх.
Што зрабіла магчымым вызваленне палітвязняў і чаму працэс ідзе так марудна? Ці можна сцвярджаць, што нехта з дэмсіл хоць неяк уплывае на ход перамоў Вашынгтона і Мінска і ці ёсць логіка ў тым, хто трапляе ў спісы на вызваленне? Чаму так шмат спрэчак вакол вызваленых вязняў і чаго чакаць надалей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.