Цапкала кажа, што стэлефаноўваецца з Коўлам прыкладна "раз на тыдзень"

Валер Цапкала

Валер Цапкала / Еўрарадыё

Беларускі апазіцыйны палітык Валерый Цапкала сцвярджае, што стэлефаноўваецца са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коулам у сярэднім раз на тыдзень.

"Я прасіў яго ні ў якім разе не выводзіць гэтую тэму ў палітычны аспект і нават не сустракацца са (Светланай) Ціханоўскай, бо гэта сарвала б дыпламатычныя намаганні, якія ўжо пачаліся. Я разумеў, што яны б прыпісалі гэта сабе, і калі б гэта адбылося, працэс вызвалення палітвязняў адразу ж спыніўся б", — кажа Цапкала.

Палітык сцвярджае, што "тлумачыў" гэта Коўлу і даваў яму парады, калі амерыканскі юрыст яшчэ не быў спецыяльным пасланнікам ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.