Святары ў пагонах і пагоны побач са святарамі: духоўныя рэаліі — эфір
Наталля Васілевіч
Напрыканцы года ў Беларусі прайшоў так званы Усебеларускі народны сход. Па традыцыі на ім прысутнічалі кіраўнікі чатырох асноўных канфесій — праваслаўнай, каталіцкай, іудзейскай і ісламу. Вось толькі гэтым разам іх пасадзілі не па цэнтры прэзідыума, а на краі аднаго з шэрагаў. Апошняе месца якога заняў сілавік у генеральскіх пагонах. Можа быць, каб у нейкі момант святары не збеглі з залы? Бо і ў тыя дні, калі гэты сход паплечнікаў рэжыму адбываўся, у Беларусі працягваліся рэпрэсіі. У тым ліку ў дачыненні да святароў і вернікаў.
Якім для вярнікаў і святароў быў 2025 год і ці можна казаць, што ўзровень рэпрэсій змяншаецца? Ці атрымліваецца ў рэжыму мілітарызаваць царкву і ці ёсць у царкоўнікаў магчымасць ухіліцца ад такога ўцягвання? Як Царква дапамагае вызваленым палітвязням і ці варта чакаць адлігі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 15:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.