Беларусь ідзе на трэцім месцы ў свеце па колькасці санкцый

Санкцыі / procurious.com
З 2020 года колькасць санкцый у сусветнай эканоміцы павялічылася ўдвая. Беларусь ідзе на трэцім месцы ў свеце — суцпраць нашай краіны ўведзена больш як 1,7 тысяч абмежаванняў.
За апошнія гады колькасць міжнародных санкцый адносна нашай краіны вырасла ў 3 разы. Гэта статыстыка са свежага нумара беларускага "Банкаўскага весніка".
Безумоўным лідарам сумніўнага рэйтынгу з'яўляецца Расія. У дачыненні да яе дзейнічае больш за 24 тысячы санкцый, індывідуальных і сектаральных. На другім месцы — Іран, супраць яго ўведзена 3,6 тысячы рознага кшталту абмежаванняў.
Па статыстыцы, 36,4% ад забаронаў, уведзеных на міжнародным узроўні, прыпадае на фінансавую сферу. Яшчэ 21% — гэта гандлёвыя абмежаванні, уключна з пастаўкамі тэхналогій і абсталявання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.