Жанчына скокнула пад аўтамабіль, каб выратаваць незнаёмае дзіця (відэа)
У ЗША жанчына скокнула пад аўтамабіль, каб выратаваць незнаёмае дзіця. Здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Брыджпорт у штаце Канэктыкут. Шанта Джордан пабачыла, што легкавік на высокай хуткасці едзе на хлопчыка і прыняла ўдар на сябе. Гэтым яна выратавала яму жыццё. У паліцыі кажуць, што інакш хлопчык мог загінуць на месцы. Як інфармуе сайт wsvn.com, жанчына атрымала траўмы, яна знаходзіцца ў бальніцы. Там жа аказваюць дапамогу і дзіцяці, у якога сур’ёзныя траўмы. Лекары здолелі выратаваць яму ногі.
Шанту Джордан называюць гераіняй і абяцаюць яе ўзнагародзіць, калі яна выйдзе з бальніцы.