Жахлівае забойства ў Бабруйску: знайшлі абезгалоўлены труп дзяўчыны

21-гадовая дзяўчына была аб'яўленая ў вышук як без весткі зніклая 27 лістапада. У аўторак яе труп знайшлі ў адным з закінутых будынкаў. У цела адсутнічала галава, а цела аб'елі сабакі. Сваякі апазналі дзяўчыну па тых знешніх прызнаках, якія засталіся.



БелаПАН інфармуе, што дзяўчына была забітая не менш за 10 ударамі цэглай па галаве, ад чаго косці чэрапа раскалоліся.



Затрыманы юнак з'яўляецца навучэнцам аднаго з бабруйскіх каледжаў, ён ужо двойчы трапляў пад суд за крадзяжы. Сваёй віны ён не прызнае, супрацоўнічаць са следствам адмаўляецца.



Вядома, што забітая дзяўчына працавала ў бары.