ЗБС: асуджаных па "справе студэнтаў" прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

ЗБС: асуджаных па "справе студэнтаў" прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Палітвязняў, асуджаных па "справе студэнтаў", прымушаюць падпісаць прашэнні аб памілаванні. 

Як піша ТГ-канал "Задзіночанне беларускіх студэнтаў", на іх аказваюць ціск, робячы ўмовы ў калоніі невыноснымі. У прыватнасці, пагражаюць пазбавіць спатканняў і тэлефанаванняў, не аддаюць лісты, забараняюць кантактаваць з іншымі асуджанымі, учыняюць дадатковыя праверкі і ціск на працы ды інш. 

Студэнтаў затрымалі пасля масавых акцыяў пратэсту, якія адбыліся ў Мінску ўвосень 2020-га. Па "справе студэнтаў" былі асуджаныя 12 чалавек: прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям, студэнцкія актывісты Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Таццяна Якельчык, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава. Усім прысудзілі па 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Толькі Фіцнеру, які прызнаў віну, прыудзілі 2 гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.