Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла Малдову — 8:0
Беларускія футбалісты / t.me/mst_gov_by/
Зборная Беларусі па пляжным футболе датэрмінова выйшла ў чвэрцьфінал cуперфіналу Еўралігі. У сваім другім матчы яна разграміла каманду Малдовы — 8:0. У першым паядынку была перамога над Швецарыяй — 9:6. Беларусы набралі 6 ачкоў і сталі недасягальныя для сапернікаў. Апошні матч у групе яны правядуць 12 верасня з французамі.
Турнір праходзіць у Італіі.