Збіты сілавікамі пры затрыманні лекар з Віцебска асуджаны на 4 гады калоніі
Аляксандр Рандарэнка / Кадр з відэа
Збіты сілавікамі пры затрыманні лекар з Віцебска Аляксандр Рандарэнка асуджаны на 4 гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у "распальванні варожасці" і "рэабілітацыі нацызму" (за гэта ў РБ судзілі і раней). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Apple iPhone 12 Pro, піша @vitebsk_info.
Рандарэнку затрымалі вясной. Перад гэтым ён паўдзельнічаў у чат-рулетцы з правакатарам. Спачатку лекара пяць разоў запар судзілі і трымалі пад адміністрацыйным арыштам, а пасля ўзнікла крымінальная справа.