Збіты мікрааўтобусам знак праляцеў у метры ад жанчыны з дзіцём (фота)
Аўтааварыя здарылася на адным са сталічных скрыжаванняў.
Два аўтамабілі сутыкнуліся на адным з скрыжаванняў у Мінску. Mitsubishi Space Star марудна паварочваў налева і не прапусціў мікрааўтобус, які, у выніку сутыкнення, адкінула на тратуар. Там ён збіў дарожны знак. На шчасце ён не закрануў пешаходаў. Відавочцы кажуць, што знак праляцеў літаральна ў метры ад жанчыны з дзіцём, адзначае сайт onliner.by.
Кіроўца мікрааўтобуса не пацярпеў, а вось людзі, якія ехалі ў легкавіку, скардзіліся на боль.


Фота: onliner.by.