Зборная Беларусі па футболе паднялася ў рэйтынгу ФІФА на 95-е месца
Зборная Беларусі па футболе / Reuters
Зборная Беларусі па футболе ў рэйтынгу ФІФА займае 95-е месца. Абноўлены рэйтынг арганізацыя апублікавала 30 лістапада.
Месяц таму беларуская каманда займала 100-е месца, у верасні — 105-е.
Суседзямі беларускай зборнай у цяперашнім спісе сталі В'етнам і Трынідад і Табага.