Завод "Азоўмаш" у акупаваным Марыупалі распілоўваюць на металалом

Завод "Азоўмаш" у Марыупалі

Завод "Азоўмаш" у Марыупалі / Марыупальскі гарсавет

У Марыупалі, акупаваным расійскімі войскамі, заводы замест абяцанага аднаўлення пачалі распілоўваць на металалом. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Марыупальскага гарсавета, піша выданне "Новини Донбасу".

Адной з такіх ахвяраў стаў гігант "Азоўмаш", які быў найбуйнейшым машынабудаўнічым прадпрыемствам Украіны. У 2022 годзе расійскія ўлады заяўлялі пра яго адраджэнне, стварэнне індустрыяльнага парку, запуск вытворчасці прадукцыі. Аднак рэальных работ на прадпрыемстве дагэтуль няма.

Як кажуць у Марыупальскім гарсавеце, акупанты нават не змаглі вызначыць статус прадпрыемства — адносіцца яно да так званай "ДНР" ці да федэральнай уласнасці.

"Без гэтага якія-небудзь інвестыцыйныя планы завісаюць у паветры. І пакуль пытанне стаіць на стопе, метал завода актыўна распілоўваецца сярод сваіх "бандытаў". Нават прарасійскія паблікі вымушаныя прызнаць відавочнае", — кажуць у гарсавеце.

Адзначаецца, што абсталяванне "Азоўмаш" або знішчанае баявымі дзеяннямі, або настолькі састарэла, што аднаўленне прадпрыемства нецікавае нават патэнцыйным інвестарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.