Заўтра над Беларуссю будуць грымець навальніцы

Парасоны / pexels.com
Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра навальніцы і дажджы ў сераду. Асабліва моцна будзе ліць на Віцебшчыне.
У сераду, 20 жніўня, на многія рэгіёны пачне ўплываць франтальны раздзел, які рухаецца да нас з Балтыйскага мора. Днём ападкі пройдуць амаль па ўсёй краіне, а ў некаторых месцах прагрымяць грозы. Тэмпература паветра ноччу +7…+14 °С, днём ад +18 °С на поўначы да +28 °С на паўднёва-захадзе краіны.
У чацвер, 21 жніўня, ноччу будуць ліць дажджы, днём яны пройдуць толькі ў некалькіх раёнах. Ноччу тэмпература апусціцца да +9…+15 °С, а на паўночным захадзе яшчэ ніжэй — да +6…+8 °С. Днём будзе цёпла: +16…+23 °С, а на поўдні нават спёка да +27 °С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.