Сёння можа вызначыцца яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў Лізе Еўропы
15 красавіка адбудуцца паўфінальныя матчы футбольнага Кубка Беларусі.
У іх згуляюць "Мінск" і "Нёман" (пачатак у 16.30), "Дняпро" і "Шахцёр" (пачатак а 19-й гадзіне).
Трэцюю пуцёўку ў еўракубкі ад нашай краіны датэрмінова могуць зарабіць "Мінск" ці "Нёман". Пераможца матча паміж гэтымі камандамі згуляе ў кваліфікацыі Лігі Еўропы ў выпадку, калі салігорцы праб'юцца ў фінал Кубка Беларусі. Як вядома, "Шахцёр" (як і мінскае "Дынама") ужо забяспечыў сабе пуцёўку ў еўракубкі, дзякуючы медалям чэмпіянату краіны 2013 года. Калі ж "Дняпро" перайграе гарнякоў, магілёўцы захаваюць шанцы на еўракубкі. Але ім трэба будзе перамога ў фінале, адзначае "Прессбол".