Затрыманы сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Віталь Крыўко
30 чэрвеня затрымалі бізнесмена, саўладальніка кампаній "Тэра Маркетынг Груп" і "Спецпраекты Тэра Груп", сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Віталя Крыўко, паведамляе тэлеграм-канал @rada_vision.
Члена штабу Віктара Бабарыкі Крыўко затрымлівалі ў жніўні мінулага года разам з партнёрам па бізнесе Андрэем Ярашэвічам. Іх абвінавачвалі па артыкуле "Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры". Віталь Крыўко правёў у СІЗА №1 на Валадарскага 2,5 месяцы. А пасля яму змянілі меру стрымання. Пасля выхаду на волю ён даведаўся, што выпусцілі яго пад паручальніцтва Юрыя Васкрасенскага, які спрабаваў наладзіць "круглы стол дэмсіл".