Затрыманы намеснік гендырэктара "Беларуснафты" Сяргей Патупчык — "Наша Ніва"
Сяргей Патупчык / facebook.com/potupchik
Па крымінальным артыкуле затрыманы намеснік гендырэктара па эканоміцы вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" Сяргей Патупчык — другая асоба ў кампаніі, піша "Наша Ніва". Патупчык падмяняў гендырэктара пры ягонай адсутнасці.
Разам з ім затрыманыя шэраг драбнейшых менеджараў з Гомеля і Рэчыцы. Паведамляецца, што затрыманні адбыліся два тыдні таму. Якія прэтэнзіі сілавікі маюць да затрыманых, невядома.
Сяргей Патупчык — сын былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка. Бацьку адправілі ў адстаўку ў 2018-м — нібыта за "спрыянне ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнесу".
Тагачасны старшыня КДБ Валерый Вакульчык публічна казаў пра існаванне падраду на пастаўку будматэрыялаў па завышаных цэнах на аб'екты дзяржаўнага будаўніцтва.