Затрыманы філосаф Уладзімір Мацкевіч
У Мінску затрымалі метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Паводле папярэдняй інфармацыі, 4 жніўня супрацоўнікі КДБ праводзяць у яго дома ператрус. Па якой крымінальнай справе, пакуль невядома.
Нядаўна Мацкевіч быў у эфіры Еўрарадыё. Ён разважаў на тэму таго, як можна захаваць сябе ва ўмовах татальных "зачыстак".