Затрыманне Юрыя Паўлаўца пакуль афіцыйна не пацверджана
Затрыманьне дацэнта кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Юрыя Паўлаўца ў Следчым камітэце не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць, інфармуе Радыё Свабода.
У ВНУ, дзе Паўлавец працуе, кажуць, што ніякіх тлумачэнняў ад Следчага камітэта не атрымалі, а звязацца з дацэнтам кафедры не могуць, яго тэлефон не адказвае.
Пра затрыманне Юрыя Паўлаўца паведаміў сайт "Беларускі партызан". Яго сябры кажуць, што Паўлаўца схапілі каля яго дома 6 снежня і павезлі ў Следчы камітэт у рамках расследавання крымінальнай справы па 130-м артыкуле Крымінальнага кодэксу (гэта — распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы). Адзначаецца, што Паўлавец — аўтар такіх рэсурсаў, як Regnum, "Западная Русь", "Русская Правда", з'яўляецца чальцом IMHOclub.by. Ён — прыхільнік "рускага свету". Апошнім часам ён даволі востра крытыкаваў улады Беларусі.