Затрыманая беларуска адмовілася размаўляць з прапагандыстам Азаронкам
Затрыманая беларуска і Рыгор Азаронак / кадр з відэа
Затрыманая жанчына адмовілася размаўляць з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам, перадаюць праваабаронцы "Вясны".
Прапагандыст прыйшоў у ГУБАЗіК, каб запісаць відэа з жанчынай. Азаронак сцвярджаў, быццам яна пакідала абразлівыя каментары, і распытваў наконт іх. Але затрыманая моўчкі глядзела на яго і не адказвала на пытанні.
Паводле звестак праваабаронцаў, гэта 38-гадовая Наталля Крук.