Затрымана група "салігорскіх партызанаў"
Затрымана група "салігорскіх партызанаў". Гэта — 42-гадовы мужчына, яго 39-гадовая жонка і іх 40-гадовы знаёмы. Яны распаўсюджвалі лістоўкі (раскідвалі іх у паштовыя скрыні) і наносілі на будынкі надпісы "пратэснага характару" ("Свабоду палітвязням!" і іншыя). Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Салігорскага РАУС і аператыўнікі ГУБАЗіК.
У дачыненні мужа і яго жонкі крымінальныя справы распачалі за апаганьванне будынкаў і пасаванне маёмасці, а таксама за паклёп на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Паведамляецца, што "дзеянням двух іншых фігурантаў даецца прававая ацэнка". Атрымліваецца, што агулам затрыманыя чатыры чалавекі.