Затрымалі жыхара Кобрына, які выступаў у шоў перад Зяленскім
Іван Літвін / vk.com
Сілавікі затрымалі жыхара Кобрына, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых пратэстах у 2020 годзе. Як піша "Медыязона", гэта Іван Літвін. У 2016 годзе ён выйграў больш за 700 долараў на шоў "Рассмяшы коміка". Літвін тады выступаў перад Уладзімірам Зяленскім, адным з членаў журы, цяперашнім прэзідэнтам Украіны.
Гэта як мінімум дзясяты жыхар Кобрына, якога затрымалі з пачатку года за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, нагадваюць праваабаронцы.