Затрымалі прэс-сакратара кампаніі А1
Сілавікі затрымалі прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева. Мяркуючы па фота, якое з'явіліся ў адным з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў, да яго прыходзілі з ператрусам.
На "пакаяльным" відэа Брэдзелеў распавядае, што перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю".