Заробкі ў Беларусі працягнуць расці — ЕАБР
Грошы / Onliner
Заробкі ў Беларусі працягнуць расці. Гэтаму спрыяе сітуацыя на рынку працы: працадаўцы выстаўляюць усё больш вакансій, займаць якія беларусы не спяшаюцца.
"Чакаем далейшага росту заработных плат, чаму будзе садзейнічаць высокая канкурэнцыя за кадры і запланаванае ў бюджэце павышэнне аплаты працы ў дзяржаўным сектары", — прагназуюць аналітыкі Еўразійскага банку развіцця.
У рэальным сектары эканомікі, кажуць у ЕАБР, заробкі ў лютым у гадавым вымярэнні павялічыліся на 11,1%. Пры гэтым у студзені рост у гадавым вымярэнні складаў і ўвогуле 13,5%. У бюджэтнай сферы заробкі павялічыліся ў гадавым вымярэнні на 12%.
Яны заўважаюць і нагоду для аптымізму: у лютым 2025 года колькасць занятых у беларускай эканоміцы вырасла — упершыню за апошнія 10 гадоў. Што праўда, рост мінімальны: +0,1% ў параўнанні з лютым мінулага года.
Як паведамляў Белстат, у лютым сярэдні заробак работнікаў у Беларусі вырас на 70 капеек у параўнанні са студзенем 2025-га.