Замест знесенага “Казачнага замка” — зона адпачынку. Як змяніўся парк Горкага

Як змяніўся цэнтральны мінскі парк пасля рэканструкцыі / Минск-новости
Замест знесенага кафэ “Казачны замак” у парку Горкага з’явілася зона “ціхага” адпачынку з драўлянымі насціламі на беразе сажалкі, лавачкамі і зялёнымі насаджэннямі.
Адно з ключавых змяненняў парку — поўнае абнаўленне гандлёвых кропак, распавёў агенцтву “Мінск-навіны” галоўны інжынер “Мінскзеленбуда” Руслан Касевіч.
Старыя пластмасавыя і металічныя кіёскі прыбралі, на іх месцы з’явіліся стацыянарныя павільёны ў адзіным архітэктурным стылі. Яны размешчаны ўздоўж галоўных алей і на набярэжнай.
Тут адчыняцца кафэ, крамы з дзіцячымі таварамі, пункты аквагрыму і фотапаслуг.
У абноўленай дзіцячай зоне, акрамя горак, усталяваны пясочніца і вяровачны гарадок.
Быў мадэрнізаваны атракцыён “Вальс” і адчынены новыя аб’екты — “Дракон”, “Біяробат”, “Пажарная каманда” і “Кропка свабоднага падзення”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.