Залевы, навальніцы і да +25-ці: якім будзе панядзелак 11 жніўня

Спёка ў Беларусі / Еўрарадыё
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’явілі сіноптыкі на 11 жніўня. Уноч і раніцай у панядзелак па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы — з навальніцамі і залевамі.
Вецер — паўночна-заходні ад умеранага да парывістага і моцна парывістага. Падчас навальніц чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 20 м/с.
Уначы тэмпература паветра складзе 10-16 цяпла, удзень будзе да +25-ці.
Згодна з прагнозамі ў Беларусь ідзе антыцыклон, які нясе высокія тэмпературы і павышаную вільготнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.