Загінуў кіроўца, які сёлета 22 разы парушаў правілы дарожнага руху

У Ашмянскім раёне ў нядзелю загінуў 45-гадовы мінчук. Ён ехаў на аўтамабілі "Рэно" і не саўладаў з кіраваннем на заснежанай і апрацаванай супрацьгалалёднай сумессю дарозе, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком. Мужчына памёр у бальніцы.

Як інфармуе БелаПАН, кіроўца толькі ў 2014 годзе 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, з іх 12 разоў — за парушэнне хуткаснага рэжыму.

Фота — onliner.by