Забрацца ў чужое аўто ўгоншчыку дапамог каналізацыйны люк
36-гадовага мінчука інспектары ДАІ Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі пры спробе ўгону аўтамабіля. Пра здарэнне на вуліцы Ванеева прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Мінска Наталля Ганусевіч распавяла агенцтву БЕЛТА.
Па яе словах, супрацоўнікі ДПС звярнулі ўвагу на прыпаркаваны аўтамабіль дзіўнага выгляду. Вокны машыны былі выбітыя, а за рулём сядзеў п'яны мужчына.
Як выявілася, гэта быў не ўладальнік аўтамабіля, а ўгоншчык. Каб забрацца ўсярэдзіну аўто, мужчына падняў з зямлі накрыўку каналізацыйнага люка і разбіў спачатку багажнік, а потым заднюю пасажырскую шыбу. Забраўшыся ў машыну, зламыснік адарваў драты замка запальвання і спрабаваў яе завесці. Перашкодзілі яму толькі даішнікі, якія праязджалі міма.
Дарэчы, мужчына, як апынулася, ужо быў судзімы за ўгон. Цяпер на яго пачалі яшчэ адну крымінальную справу. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.