Забойца таксіста ў Магілёве сядзе ў турму на 23 гады
Рэзанансную крымінальную справу разглядаў Магілёўскі абласны суд.
Забойца таксіста ў Магілёве атрымаў 23 гады турмы. Злачынства было ўчыненае летам 2014 года: цела 22-гадовага кіроўцы таксоўкі знайшлі каля крамы па Гомельскай шашы. Забойцу зпазней злавілі ў Бабруйску, да якога ён дабраўся на скрадзенай машыне.
Першапачаткова пракурор прасіў для падсуднага 25 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці і кампенсацыі маральнай шкоды сваякам ахвяры на суму 900 мільёнаў рублёў. У выніку яму прысудзілі 23 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а таксама кампенсацыю сваякам у памеры 500 тысяч рублёў.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны, паведамляе БелаПАН.
Ілюстратыўнае фота з сайта sb.by