Забойца беларускі Лізы ў Варшаве атрымаў пажыццёвае зняволенне

Дарыян С. перад прысудам

Дарыян С. перад прысудам / euroradio.fm

Забойца беларускі Лізы ў Варшаве Дарыян С. атрымаў пажыццёвае зняволенне. 25 лютага 2024 года ён згвалтаваў яе і справабаў задушыць. Дзяўчына некалькі дзён была ў коме і 1 сакавіка памерла.

23-гадовага грамадзяніна Польшчы прызналі вінаватым у забойстве на глебе сексуальнага гвалту і рабавання. Дарыян С. у судзе прызнаў сваю віну. Працэс працягваўся са снежня 2024-га. Асноўная частка суда была закрытай, але прысуд быў агучаны 17 студзеня публічна.

Хлопцу Лізы Даніілу абвінавачаны павінен сплаціць 200 тысяч злотых маральнай кампенсацыі. Пакуль за жыццё дзяўчыны змагаліся дактары, Данііл арганізаваў збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю. Сабралася 548 тысяч злотых.

Лізу пахавалі на Паўночных могілках Варшавы. У польскай сталіцы прайшоў марш у памяць беларускі "Яе звалі Ліза". Каля тысячы чалавек прыйшлі на месца злачынства, дзе адбыўся напад на беларуску (там быў створаны стыхійны мемарыял). А потым яны прайшлі па вуліцах польскай сталіцы.

@euroradio.lite Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за зваглтаванне і забойства беларускі Лізы. Вінаватым у злачынстве прызналі 23-гадовага паляка Дарыяна С. Хлопцу Лізы Даніілу абвінавачаны павінен сплаціць 200 тысяч злотых маральнай кампенсацыі. Трагедыя адбылася летась 25 лютага ў цэнтры Варшавы. Беларуску Лізу знайшлі распранутай і ў непрытомным стане. Некалькі дзён медыкі змагаліся за жыццё дзяўчыны, але 1 сакавіка яна памерла (https://t.me/euroradio/55760), не прыходзячы ў прытомнасць. Вулічная відэакамера зафіксавала, як мужчына ў балаклаве напаў ззаду на дзяўчыну, прыставіў нож да шыі і пхнуў у падваротню. Нож і іншыя доказы паліцыя выявіла падчас затрымання Дарыяна С. Выпадак справакаваў хвалю абурэння ў сацсетках і публічных споведзяў пад хэштэгам #ХопіцьГвалціць, а ў Варшаве прайшоў мітынг супраць гвалту "Яе звалі Ліза". #яезваліліза #беларусываршавы #белорусывпольше #варшава ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.